БЕЛ Ł РУС

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ

15.11.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «Метеовайб» сабраў фатаграфіі з розных рэгіёнаў краіны. Снег заўважылі ў Мінску, у Віцебскай вобласці і ў Магілёве.

Орша

Пад Оршай

На паўночным усходзе краіны нават утварылася невялікае снегавое покрыва. Найбольшая таўшчыня — каля 3 см — была зафіксаваная на метэастанцыі ў Сянне.

Віцебск

Гарадок

Паводле прагнозаў, ужо заўтра снег зноў вернецца. Разам з цёплым фронтам цыклону, што цяпер знаходзіцца над Польшчай, у Беларусь прыйдуць ападкі: у многіх раёнах чакаецца дождж з мокрым снегам. На поўначы да вечара снег узмоцніцца, таму магчымыя галалёдзіца і новы пласт снегу.

Чытайце таксама:

Уначы чакаецца да мінус 8°С

ДАІ папярэдзіла пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах

У Беларусі пайшоў першы снег ВІДЭА

Каментары да артыкула