Збеглы мэйн-кун напалохаў вёску на захадзе Германіі
Блукаючы па лесе ў зямлі Райнланд-Пфальц 11 лістапада, мясцовы егер сфатаграфаваў загадкавую жывёлу, якую прыняў за буйнога драпежнага ката.
Ілюстрацыйнае фота: Shirlaine Forrest / Getty Images
Бургамістр Альтэнара заклікаў жыхароў захоўваць спакой. «Мы вельмі сур’ёзна ставімся да паведамлення егера. Няма прычын для панікі», — сказаў Дамінік Гілер.
Жыхароў папярэдзілі пра меры перасцярогі ў лесе. Пра таямнічую жывёлу ў лясах Германіі напісалі многія нямецкія СМІ, піша тэлеграм-канал «Што там у немцаў».
13 лістапада Гілер распавёў, што заўважаная жывёла вялікіх памераў — гэта, магчыма, хатні кот пароды мэйн-кун.
Хутчэй за ўсё, ён уцёк ад гаспадароў каля месяца таму пры пераездзе з Гановера ў Саар, а цяпер спрабуе дабрацца назад дадому. Дзякуючы публікацыям у СМІ ўладальніца зніклага ката выйшла на сувязь.
І ўсё ж пакуль дакладна невядома, з’яўляецца ці не гэты мэйн-кун тым самым загадкавым зверым, якога ўбачыў егер у лесе каля абшчыны Альтэнар.