Візажыстка паказвае, як выглядалі б гарады Беларусі, калі б былі макіяжамі ФОТЫ
як вам?
Крысціна Ярэц скончыла Універсітэт культуры, захаплялася фатаграфіяй, але, здаецца, сапраўдны выбух яе творчай натуры здарыўся, калі яна занялася макіяжам. Выглядае, што не існуе таго, што яна б не змагла ўвасобіць на сваім твары пры дапамозе касметыкі. «А што, калі б гарады Беларусі былі макіяжамі?» — задумалася яна і пачала рабіць.
Такой візажыстка пабачыла сталіцу Беларусі — у меру строгай, той, што ведае сабе кошт, гатовай да дзелавых перамоў зранку і да сустрэчы ў кавярні на Карла Маркса ўвечары.
Акцэнт на вуснах і залатыя завушніцы як разыначка, нічога лішняга.
А вось, напрыклад, багаты сваёй гісторыяй Нясвіж. У такім пяшчотным вобразе — толькі жыць у замку і ладзіць балі.
Працягваючы звяртацца да гісторыі, такім Крысціна пабачыла Полацк. Напэўна, так сёння магла б выглядаць Еўфрасіння Полацкая.
Салігорск атрымаўся бліскучым, дзе галоўную ролю выконвае яго асноўнае прыроднае багацце — соль.
Брэст — моладзевы, актыўны, яркі, заўсёды гатовы на эксперыменты і пашумець ноччу на пешаходцы. Таму і макіяж адпаведны.
А гэта — Браслаў, з адсылкай да яго прыгожых азёр.
Гродна многія лічаць адным з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Шляхетны, з разнастайнай гісторыяй за плячыма, смелы, прыгожы, на зайздрасць усім — менавіта такім уяўляе Гродна аўтарка.
А гэта — Наваполацк у колерах сваёй геральдыкі.
Відэа з макіяжамі ў стылі беларускіх гарадоў у тыктоку Крысціны набіраюць тысячы праглядаў, а каментатары не могуць дачакацца, калі ж дзяўчына возьмецца і за іх родны горад.