БЕЛ Ł РУС

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію

14.11.2025 / 11:22

Віталь Несцераў

Наталлю Семяновіч, Мікіту Пятроўскага, Руслана Равяку і Людмілу Зелянькову асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

У міліцэйскі «экстрэмісцкі» спіс аднамомантава дадалі чатырох былых супрацоўнікаў баранавіцкай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс». Гэта Наталля Семяновіч, Мікіта Пятроўскі, Руслан Равяка і Людміла Зелянькова.

Усе яны былі арыштаваныя ў снежні 2024 года. У жніўні 2025 года Брэсцкі абласны суд асудзіў іх па артыкуле 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Прычым ім усім інкрымінавалася другая частка артыкула — хутчэй за ўсё, таму што іх «злачынства» здзяйснялася групай асобаў.

Усе чацвёра атрымалі хатнюю хімію.

Цяпер прысуд уступіў у законную сілу.

Пры гэтым яшчэ некалькі экс-супрацоўнікаў «Інтэкс-Прэса» застаецца ў зняволенні, у тым ліку былы дырэктар Уладзімір Янукевіч.

«Інтэкс-Прэс» быў найбуйнейшым і самым паспяховым незалежным рэгіянальным СМІ Беларусі. Газета была заснаваная ў 1994 годзе. Яе разграмілі ў 2021 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула