Выйшла англамоўная кніга пра аперацыю «Баграціён» і вызваленне Мінска
У брытанскім выдавецтве Pen and Sword Military нядаўна выйшла кніга Operation Bagration & the Liberation of Minsk. Яе аўтар — Нік Корніш, які спецыялізуецца на папулярных выданнях пра падзеі дзвюх сусветных войнаў на Усходнім фронце, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
Нік Корніш піша, што аперацыя «Баграціён» па вызваленні сучаснай Беларусі застаецца для заходніх чытачоў у цяні «Дня Д» — высадкі ў Нармандыі саюзнікаў (войскаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады) 6 чэрвеня 1944 года. І дарма: летні наступ Чырвонай Арміі ў 1944‑м зламаў хрыбет гітлераўскай кааліцыі на Усходнім фронце. Аперацыя «Баграціён» прадэманстравала, што Чырвоная Армія засвоіла ўрокі манеўровай вайны. Паведамляецца, што ў выданні ёсць рэдкія здымкі з вайсковых архіваў.
Такія работы дапамагаюць бачыць Другую сусветную вайну ў поўным міжнародным кантэксце. У афіцыйнай палітыцы памяці ў Беларусі назіраецца іншая тэндэнцыя: роля саюзных аперацый замоўчваецца, а ўнёсак заходніх саюзнікаў у перамогу маргіналізуецца.
Чытайце таксама:
Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі
На беларускую пераклалі дзённікі пра нацысцкую Германію Віктара Клемперэра
Выйшаў па-беларуску раман Шчэпана Твардаха, прысвечаны вайне ва Украіне