БЕЛ Ł РУС

Што будзе жыхару Гомельшчыны, які забіў сваю 9‑гадовую сястру? Абсалютна нічога

13.11.2025 / 20:16

Nashaniva.com

Забойства адбылося 34 гады таму, але гаворка нават не пра тэрміны даўніны.

Следчыя заявілі, што раскрылі забойства 9‑гадовай дзяўчынкі, чый труп знайшлі ў лістападзе 1991 года на пустцы ў адным з раённых цэнтраў Гомельшчыны.

Высветлілася, што яе забіў родны брат, якому на той момант было 11 гадоў. За некалькі дзён да трагедыі ён скраў з тэрыторыі школы ровар. Сястра гэта ўбачыла і прыгразіла расказаць бацьку.

Вяртаючыся дадому пасля ўрокаў, хлопчык паваліў дзяўчынку на зямлю і задушыў. Затым аднёс цела на пустку, зняў усё адзенне і замаскіраваў сухой травой.

Цяпер забойцу ўжо 45 гадоў, у свой час яго некалькі разоў судзілі за крадзяжы.

Але што яму будзе цяпер за забойства?

Нічога. У Беларусі ўзрост крымінальнай адказнасці за забойства складае 14 гадоў. 11‑гадовага хлопчыка не пакаралі б тады — нават калі б адразу вызначылі віну, — не пакараюць і цяпер.

Хлопчыка маглі прыцягваць да нейкіх выхаваўчых мераў, бацькі неслі б за яго матэрыяльную адказнасць, але ў любым выпадку пра крымінальны пераслед гаворкі не ішло б.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула