БЕЛ Ł РУС

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

13.11.2025 / 15:24

Nashaniva.com

Сёння раніцай гарадскія паблікі Віцебска апублікавалі відэа, на якіх знята мядзведзяня, якое бегала проста па вуліцах горада. Многія засумняваліся, што гэта праўда, але ў МНС пацвердзілі, што ад мясцовых жыхароў паступала такое паведамленне, пiша Onliner.by.

Раніцай чацвярга ў раёне вуліцы Праўды ў Віцебску людзі заўважылі мядзведзяня і паспелі зняць гэты момант. Звер лёгка перабягае праезную частку прама па пешаходным пераходзе, побач спакойна ідуць людзі. «Як быццам побач заяц прабег, а не мядзведзь», — пішуць у каментарах мясцовага пабліка.

Запіс можна было паставіць пад сумнеў. Паколькі ў каментарах хтосьці напісаў, што мядзведзяня спрабуюць злавіць нібыта супрацоўнікі МНС, мы звярнуліся ў ведамства за каментаром.

— Раніцай сапраўды паступала паведамленне аб тым, што па горадзе бегае мядзведзяня. Ратавальнікі выязджалі на месца, але, паколькі там ужо нікога не было, яны вярнуліся назад, — расказалі ў ведамстве.

Ратавальнікі не займаюцца адловам мядзведзяў.

Журналістам удалося пагаварыць з мамай дзяўчыны, якая зняла відэа з мядзведзянём.

 — Каля васьмі раніцы мая дачка адвяла дзіця ў садок і вяртаючыся дадому, сустрэла мядзведзяня, якое прабегла ледзь не каля яе ног. Спачатку яно кідалася ў двары нашага дома па вуліцы Праўды, 58, потым пабегла да плота воінскай часткі. Мядзведзяня было невялікае, ростам з аўчарку. Дачка спачатку і падумала, што гэта сабака, і толькі калі ён падбег да яе амаль ушчыльную, зразумела, што гэта зусім не так, — расказала віцяблянка Ірына.

— За паўтара кіламетры ад нас размешчаны заапарк, і мы думаем, што звер, магчыма, збег адтуль. Пасля да нас прыязджала машына МНС, мы паказвалі напрамак, у якім уцёк мядзведзяня, але чым усё скончылася, не ведаем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула