Пошукавікі знайшлі ровар, які, магчыма, належаў знікламу ў Бярэзінскім раёне падлетку. Авіяцыя вылецела на месца
Пешая група знайшла ровар, які, магчыма, належаў знікламу ў Бярэзінскім раёне хлопчыку. Ровар знайшлі паблізу населенага пункта Несцераўка.
Ровар зніклага падлетка знайшлі паблізу торфараспрацовак непадалёк ад населенага пункта Несцераўка Бярэзінскага раёна.
Авіяцыя МНС вылецела на месца, дзе знайшлі ровар хлопчыка.
Сёння шосты дзень пошукаў. У аперацыі задзейнічана каля двух тысяч чалавек.
Максім знік у суботу, 8 лістапада ў вёсцы Карбаўское, куды прыехаў з бацькамі на вялікія выходныя. Мама і дзядуля ў суботу паехалі на пошту, а калі вярнуліся, то пабачылі, што хлопчык прапаў з роварам, паехаўшы з вёскі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што дзіця мае аўтызм, складана ідзе на кантакт і можна не рэагаваць на крыкі ратавальнікаў і валанцёраў.