БЕЛ Ł РУС

Учора самалёт Мінск — Баку вярнуўся ў аэрапорт амаль адразу пасля ўзлёту

13.11.2025 / 11:0

Nashaniva.com

Учарашні рэйс Мінск — Баку вылецеў, як і планавалася, у 22:55. Аднак, па словах чытачкі Onliner.by, борт праз 25 хвілін палёту развярнуўся ў адваротным напрамку і прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Сёння раніцай дзяўчына напісала, што яны ўжо ў Баку.

«Замест 03:45 прыляцелі ў 07:30. З самалёта Embraer пасажыраў перасадзілі на Boeing. Чалавек 5—6 вырашылі не ляцець, і ім без праблем вярнулі грошы за білеты», — распавяла яна.

Вядома, што самалёт з Мінска ў Баку вылецеў урэшце ў 02:20 13 лістапада. Што стала прычынай вяртання першапачатковага рэйсу, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула