БЕЛ Ł РУС

Махляры напалохалі 11‑гадовага школьніка, і ён вынес з дома ўсе грошы

13.11.2025 / 10:55

Nashaniva.com

Школьнік у інтэрнэце пазнаёміўся нібыта з аднагодкам.

Новы знаёмы папрасіў прыслаць геалакацыю нібыта для сустрэчы. Як толькі дзіця адправіла паведамленне, з ім звязаўся невядомы і паведаміў — ён перадаў свае даныя махлярам і яго сям’я ў небяспецы, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Далей хлопчыку прыйшло паведамленне нібыта ад следчага, які запалохаў дзіця крымінальнай адказнасцю і пагражаў арыштам бацькоў. Каб сям’я не пацярпела, хлопчык пакінуў пад аркай жылога дома больш за 19000 рублёў, якія ўзяў у кватэры.

Сышчыкі ўстанавілі, што грошы забрала 64‑гадовая пенсіянерка і перадала пасрэдніку. Жанчына стала ахвярай падману: паверыла лжасупрацоўніку дамафоннай службы, прадыктавала асабістыя даныя, а потым пагадзілася ўдзельнічаць у спецаперацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула