БЕЛ Ł РУС

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі

13.11.2025 / 10:25

Nashaniva.com

Мытнікі і МУС шукаюць кіроўцаў 220 літоўскіх грузавікоў, якія не выканалі патрабаванне адносна дастаўкі машын на стаянкі. Ім пагражаюць штрафамі.

Фота: ДМК

Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў, што літоўскія фуры, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі і выезд якім у Літву забаронены з 9 лістапада да адкрыцця літоўскім бокам мяжы з Беларуссю, размешчаны на спецыяльных пляцоўках:

«Бераставіца» — 429 грузавікоў;

«Беняконі» — 166;

«Катлоўка» — 348;

«Каменны Лог» — 102.

Кіроўцы гэтых 1045 фур могуць пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Яшчэ па больш чым 220 літоўскіх фурах, 140 з якіх знаходзяцца на абочынах дарог паблізу пунктаў пропуску, ДМК і МУС праводзяць работу па пошуку кіроўцаў і забеспячэнні дастаўкі грузавікоў на абсталяваныя стаянкі.

У дачыненні да кіроўцаў літоўскіх перавозчыкаў, якія не выконваюць патрабаванне, будуць прыменены меры адміністрацыйнага спагнання ў максімальным памеры (арт. 24.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, да 100 базавых велічынь).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула