БЕЛ Ł РУС

Дроны УСУ атакавалі Арол

13.11.2025 / 8:29

Nashaniva.com

Жыхары расійскага горада Арол паведамілі пра атаку ўкраінскіх беспілотнікаў. У мясцовых чатах пішуць, што ў горадзе былі выбухі, а адзін з дронаў упаў на паркоўку.

Кіраўнік рэгіёна Андрэй Клычкоў пацвердзіў факт атакі, заявіўшы, што ў выніку работы СПА некалькі дронаў былі знішчаны ў паветры. Частка іх абломкаў упала на тэрыторыю жылога сектара горада.

Пашкоджаны некалькі аўтамабіляў на паркоўцы, шкленне балконаў у шматкватэрных дамоў.

Што было мэтай дронаў, невядома. Звестак пра пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула