БЕЛ Ł РУС

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»

12.11.2025 / 23:5

Nashaniva.com

Міністр інфармацыі Марат Маркаў сказаў пра перспектывы стварэння новага тэлеканала «Беларусьфільм», па якім маглі б транслявацца фільмы, знятыя кінастудыяй за 100 гадоў яе існавання. Гэтую перспектыву Маркаў ацаніў як рэальную, піша Sputnik.

Марат Маркаў

Першым крокам павінны стаць ацэнка і алічбоўка ўсяго аб'ёму архіва мастацкіх стужак, дакументальных і анімацыйных фільмаў «Беларусьфільма», створанага ў 1924 годзе.

«Цалкам актуальнае пытанне, якое відавочна ляжыць на стыку паўнамоцтваў двух міністэрстваў — інфармацыі і культуры, але справа агульная. Мяркую, новаму кіраўніку нашай кінастудыі і двум міністрам тут ёсць пра што падумаць. І мы падумаем», — заявіў Марат Маркаў.

Чытайце таксама:

Маркаў задумаўся пра стварэнне дзіцячага тэлеканала, але ёсць пытанні

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы

Каментары да артыкула