БЕЛ Ł РУС

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

12.11.2025 / 21:51

Nashaniva.com

Расія спадзяецца, што Трамп па-ранейшаму гатовы садзейнічаць дыпламатычнаму ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу. Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў у каментары тэлеканалу CNN.

Дзмітрый Пяскоў з Уладзімірам Пуціным. Фота: Alexei Danichev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Мы павінны палепшыць нашы двухбаковыя адносіны… Мы павінны адкрыць новыя магчымасці для гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва», — адзначыў Дзмітрый Пяскоў.

Ён дадаў, што ў адносінах дзвюх краін, маўляў, «бліскучыя перспектывы», аднак бакі, нягледзячы на гэта, пакуль толькі губляюць час і грошы.

Перад гэтым Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю прапагандысту Аляксандру Юнашаву заявіў, што бачанне Масквы супадае з меркаваннем Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча: у еўрапейскіх краінах, маўляў, назіраюцца моцныя «прамілітарысцкія настроі». Ён адзначыў, што ў шэрагу краін па незразумелых прычынах раптам павялічыліся вайсковыя бюджэты.

На думку пуцінскага прэс-сакратара, такі падыход прынясе Еўрасаюзу больш шкоды, чым карысці. Гэта, маўляў, «вядзе да перанапружання эканомікі і выкліча потым у сярэднетэрміновай перспектыве больш цяжкія наступствы».

Што да Масквы, то яна нібыта заўсёды разумела, што такая небяспека існуе, таму «ўсе меры для забеспячэння сваіх інтарэсаў і бяспекі прымаліся загадзя».

Чытайце таксама:

Расія прапанавала ЗША яшчэ на год падоўжыць ядзерныя абмежаванні па ДСНУ

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў

Каментары да артыкула