БЕЛ Ł РУС

Сілавікі прыйшлі ў мінскі офіс «Першай акумулятарнай кампаніі»

12.11.2025 / 17:17

Nashaniva.com

У мінскім офісе «Першай акумулятарнай кампаніі», якая ўваходзіць у холдынг 1АК-Group, 12 лістапада, верагодна, прайшлі ператрусы. Як паведаміла «Люстэрку» інфармаваная крыніца, каля дзясятай гадзіны раніцы ў офіс прыйшлі сілавікі — у балаклавах і са зброяй.

Віктар Лемяшэўскі, сузаснавальнік холдынгу 1AK-Group і «Першай акумулятарнай кампаніі». Фота: zarya.by

Сілавікі канфіскавалі тэлефоны і дакументы, а таксама затрымалі двух менеджараў: аднаго непасрэдна на працоўным месцы, другога — па дарозе, спыніўшы яго аўтамабіль. Прычыны ператрусаў пакуль невядомыя.

Холдынг 1АК-Group кіруецца бізнэсменам Віктарам Лемяшэўскім, вядомым па гісторыі з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Брэстам. Частку гэтага прадпрыемства пазней атрымаў колішні кіраўнік Федэрацыі хакея, а цяпер сенатар Дзмітрый Баскаў, блізкі да Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле крыніцы «Люстэрка», самога Лемяшэўскага не затрымлівалі. Журналісты спрабавалі атрымаць каментар у офісах 1АК-Group і звязаных кампаній у Мінску, Брэсце, Пінску і Белаазёрску, але ніхто не адказаў на тэлефонныя званкі.

Чытайце таксама:

Брэсцкі акумулятарны завод ідзе ў часовы прастой

З'явіўся новы топ-100 паспяховых бізнэсменаў Беларусі. У ім змена лідара

У завода АКБ пад Брэстам змяніўся ўласнік. Адзін з новых гаспадароў — трэнер каманды прэзідэнта

Каментары да артыкула