БЕЛ Ł РУС

На беларускай біржы ўпершыню прадалі бананавае пюрэ

11.11.2025 / 18:43

Nashaniva.com

На Беларускай універсальнай таварнай біржы ўпершыню адбыліся таргі, на якіх прадавалі бананавае пюрэ. Прадукт закупілі для патрэб харчовай прамысловасці, паведамілі выданню Office Life прадстаўнікі біржы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Аб’ём пакупкі склаў 300 тон на суму 1,1 мільёна рублёў. Гэта адна з найбуйнейшых здзелак у сферы садавіна-агародніннай прадукцыі за гэты год. Пакупніком стала беларуская кампанія — вытворца дзіцячага харчавання.

Бананавае пюрэ ўключылі ў спіс біржавых тавараў па просьбе беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны. Раней праз біржу ўжо закупалі яблычнае пюрэ — у агульнай колькасці 610 тон на суму амаль 2 мільёны рублёў.

Цяпер прадаўцамі з’яўляюцца беларускія кампаніі, але біржа працуе над тым, каб прыцягнуць замежных пастаўшчыкоў, у тым ліку з далёкіх краін, улічваючы рост попыту.

Чытайце таксама:

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?

Цэны на прысмакі шакуюць беларусаў: суніцы ў шакаладзе — 721 рубель за кілаграм

Каментары да артыкула