БЕЛ Ł РУС

Новы графічны знак беларускаму рублю выберуць з 2700 варыянтаў

11.11.2025 / 15:14

Nashaniva.com

Напрыканцы верасня Нацыянальны банк абвясціў конкурс на новы графічны знак беларускага рубля. Пераможца конкурсу атрымае 3000 рублёў. Прыём заявак скончыўся — іх аказалася 2700.

У Нацбанку адзначылі, што мэта конкурсу — стварыць арыгінальны і пазнавальны сімвал афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі. Зараз графічны знак беларускага рубля — Br.

Удзельнічаць маглі ўсе, хто пастаянна пражывае ў Беларусі (можна камандай). Для гэтага трэба было адправіць заяўку, працу, яе апісанне і канцэпцыю на паштовую скрыню grafznak@nbrb.by (з паметай «Графічны знак»).

Працы прымаліся не пазней за 7 лістапада гэтага года, 5 лепшых з іх адбярэ камісія, а пераможцу вызначаць шляхам галасавання на сайце Нацбанка з 17 па 28 лістапада. Вынікі падвядуць да канца года, піша Onliner.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула