РФ масіравана атакавала дронамі Адэскую вобласць
Пашкоджаны энергетычныя аб'екты, пацярпеў чалавек.
У ноч на 11 лістапада расійскае войска нанесла масіраваны ўдар беспілотнікамі па Адэскай вобласці. У выніку атакі пашкоджаны аб'екты энергетычнай і транспартнай інфраструктуры, раненні атрымаў адзін чалавек.
Паводле старшыні Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер, сілы СПА збілі большасць варожых дронаў, аднак частка беспілотнікаў патрапіла ў грамадзянскія аб'екты. З-за ўдараў успыхнулі пажары на некалькіх энергетычных аб'ектах, якія ратавальнікі аператыўна ліквідавалі.
Таксама зафіксаваны пашкоджанні дэпо «Укрзалізніцы» і адміністрацыйных будынкаў.
Адзін чалавек атрымаў аскепкавыя раненні, медыкі аказалі яму неабходную дапамогу.
Цяпер крытычная інфраструктура рэгіёна працуе на генератарах, адкрыты пункты нязломнасці, піша «УП».