Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася
Пра гэта паведамілі ў сацсетках.
Вядома, што Берта пайшла на пах чалавека і не вярнулася. Сёння стала вядома, што яна знайшлася.
Тым часам пакуль Максім Зяньковіч не знойдзены.
Як паведамілі ў сваіх сацсетках прадстаўнікі атрада «Анёл», у пошуках задзейнічаны больш за 550 чалавек: гэта супрацоўнікі ўсіх ведамстваў, валанцёры з розных рэгіёнаў, кіналагічныя разлікі. Уведзены «чырвоны шчыт», патрэбна дапамога добраахвотнікаў.