БЕЛ Ł РУС

Вясковец у Рагачоўскім раёне зрабіў з вінтоўкі пісталет

10.11.2025 / 10:23

Nashaniva.com

У Рагачоўскім раёне ў жыхара адной з вёсак міліцыя знайшла пісталет. Зброю адабралі і накіравалі ў Дзяржкамітэт судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.

Згодна з заключэннем эксперта, прадстаўлены пісталет з’яўляецца ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброяй.

Яго вырабілі самаробным спосабам з малакалібернай вінтоўкі Anschutz JGA: скарацілі ствол, перарабілі мушку і вырабілі спускавы кручок, спускавую скабу і ручку.

Зброя прыдатная для стральбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула