БЕЛ Ł РУС

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе

10.11.2025 / 9:25

Nashaniva.com

Спявачку шпіталізавалі з-за вострай алергічнай рэакцыі — ацёку Квінке.

Фота: інстаграм Манетачкі

Пра здарэнне яна сама напісала ў сторыс у інстаграме.

«У мяне проста падчас канцэрта адбыўся ацёк Квінке [алергічная рэакцыя]! Пачала задыхацца на сцэне, адвезлі на хуткай, цяпер вось у бальніцы, пракалолі лекі. Ужо дыхаю нармальна, але пакуль дрэнна кемлю», — напісала Манетачка і апублікавала фота з бальніцы.

Яна выбачылася перад гледачамі ў Рызе.

«Гэты ацёк у мяне ўжо быў, але каб проста на канцэрце — упершыню. Мне ўвогуле ніколі яшчэ не даводзілася спыняць канцэрт!»

Спявачка спадзяецца, што больш такога на сцэне не будзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула