БЕЛ Ł РУС

У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем

9.11.2025 / 13:42

Nashaniva.com

14‑гадовы Максім Зяньковіч знік 8 лістапада. Падлетак прыехаў з Мінска ў вёску Карбоўскае Бярэзінскага раёна на канікулы.

8 лістапада каля 10:00 ён паехаў на ровары сіняга колеру ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Апошні раз яго бачылі каля 10:30 раніцы на веласіпедзе каля моста ў вёсцы Несцяроўка.

Да пошукаў падключыліся міліцыя, МНС, лясгас, валанцёры, блогеры, ратавальнікі. Усяго задзейнічана 133 чалавекі і 32 адзінкі тэхнікі.

Паводле слоў маці, у Максіма ёсць праблемы са здароўем, і для яго крытычна важна прымаць лекі, піша «Мінская праўда».

Штаб каардынуе працу ў радыусе 20—25 км ад вёскі, правяраюць лясныя масівы і населеныя пункты.

Для пошуку выкарыстоўваюць квадракоптары, цеплавізары, квадрацыклы, сабак.

Калі вы ведаеце што-небудзь пра месцазнаходжанне Максіма — тэлефануйце пошукава-ратавальнаму атраду «Анёл» (7733) альбо ў міліцыю (102).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула