У Ганцавіцкім раёне гарэў склад піламатэрыялаў
Раніцай 8 лістапада служба МНС атрымала паведамленне пра ўзгаранне склада прыватнага прадпрыемства ў вёсцы Калонія Ганцавіцкага раёна.
Скрыншот з відэа
Калі пажарнікі прыехалі на месца, гарэла гатовая прадукцыя ўнутры металічнага арачнага склада. Людзей у будынку не было.
Пажар аператыўна патушылі, пацярпелых няма. Агнём пашкоджаныя драўляныя паддоны і тэрмаапрацаваныя дошкі.
Прычыны здарэння высвятляюцца. У ліквідацыі пажару ўдзельнічала 7 адзінак тэхнікі МНС.