БЕЛ Ł РУС

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну

8.11.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Трое студэнтаў (19, 20 і 21 год) пасля заняткаў вырашылі ўспомніць дзяцінства і павесяліцца.

Яны купілі ў краме цацачныя аўтаматы і, бегаючы па горадзе, дурэлі, цэлячыся адзін у аднаго, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

У адным з двароў яны сталі бегаць па кустах і заглядаць у вокны. Так яны напалохалі гаспадыню адной студыі прыгажосці, размешчанай на першым паверсе.

Дзяўчына спужалася і звярнулася ў міліцыю.

Міліцыянеры знайшлі хлапцоў і даставілі на прафілактычную размову ў РАУС. Студэнты там выбачыліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула