БЕЛ Ł РУС

Вылет рэйса Батумі — Мінск затрымліваецца на пяць з паловай гадзін

8.11.2025 / 9:21

Nashaniva.com

Згодна з інфармацыяй на анлайн-табло аэрапорта Батумі, вылет рэйса Батумі — Мінск затрымліваецца прыкладна на 5,5 гадзіны, паведамляе «Мінская праўда».

Самалёт павінен быў пакінуць Грузію ў 05:30 па мясцовым часе, аднак вылет перанеслі. Цяпер прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінска чакаецца не ў 08:30 па беларускім часе, як было запланавана, а каля 14:00, як паведамляецца на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Прычыны затрымкі пакуль не ўдакладняюцца. Рэйс выконваецца на самалёце Embraer E-195.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула