Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ
У сувязі з ДТЗ, што адбылося 6 лістапада пад Мінскам на мосце паблізу в. Хацежына, рух транспартных сродкаў па аўтадарозе М-6 (Мінск — Гродна) у напрамку сталіцы часова закрыты, аб’езд ажыццяўляецца па з’ездах з транспартнай развязкі.
Зараз на ўчастку пуцеправода вядуцца рамонтныя работы, паведамляе абласная міліцыя.
ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам выконваць меры бяспекі, прытрымлівацца часовых дарожных знакаў і абмежавання хуткасці.