Папулярны кісель будзе выпускацца з новым смакам
«Лідкон» запусціў навінку «Абляпіха-апельсін».
Фота: сацсеткі завода «Лідкон»
У Лідзе выпусцілі папулярны кісель у брыкеце з новым смакам.
Новы варыянт будзе называцца «Абляпіха-апельсін». Пра гэта «Лідахарчканцэнтраты» паведамілі ў сваіх сацсетках.
На жаль, гэты від кісялю будзе выходзіць з араматызатарам, а не натуральным смакам дададзеных ягад.
А вам які з лідскіх кісялёў даспадобы найбольш? Пішыце ў каментах!