БЕЛ Ł РУС

Міністр унутраных спраў Літвы лічыць, што можна дамовіцца з памежнікамі пра вяртанне літоўскіх фур з Беларусі

7.11.2025 / 16:57

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што пытанне вяртання літоўскіх грузавікоў, якія затрымаліся ля мяжы з Беларуссю, можа быць вырашана на ўзроўні памежных службаў без звароту да дыпламатычных ці ўрадавых структур, піша Delfi.

Пункт пропуску «Беняконі». Фота: Мытны камітэт

«Галоўнае рашэнне — вывесці нашы грузавікі з той сітуацыі, у якой яны апынуліся. Гэта можна зрабіць, пачаўшы эвакуацыю гэтых грузавікоў адтуль, дзе яны знаходзяцца. Я кажу менавіта пра мяжу», — заявіў ён.

«Я думаю, мы вырашым гэтае пытанне на ўзроўні памежнікаў», — сказаў ён.

Паводле слоў літоўскага міністра, каля 400 грузавікоў знаходзяцца ля пункта пропуску «Салечнікі» («Беняконі» з беларускага боку), і іх вяртанне ў Літву зойме прыкладна некалькі дзён актыўнай працы.

Міністр удакладніў, што сітуацыя з грузавікамі, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі, пакуль застаецца адкрытай.

У Беларусі памежная служба ў такіх пытаннях дзейнічае толькі па ўзгадненні з вышэйшымі ўладамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула