БЕЛ Ł РУС

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі

7.11.2025 / 13:21

Nashaniva.com

Што за рэчыва было ў пакеце, невядома.

База Эндруса. Фота: U.S. Navy

Некалькі чалавек захварэлі пасля таго, як адкрылі падазроны пакет, дастаўлены на базу ЗША, дзе знаходзіцца самалёт Трампа.

Падазроны пакет даставілі на ваенную базу Эндрус у Мэрылэндзе ў чацвер, паведамляе CNN. У пакеце быў невядомы белы парашок, паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання.

Некалькі чалавек, якія адкрывалі пакет, цяпер у шпіталі.

Людзей з будынка на базе эвакуіравалі пасля таго, як быў адкрыты падазроны пакет. Вакол тэрыторыі усталявалі кардон.

Ступень цяжкасці захворвання людзей, якія знаходзіліся побач з пакетам у момант яго адкрыцця, пакуль невядомая.

База Эндрус — гэта ваенная база, праз якую высокапастаўленыя асобы, такія як прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт і сакратары кабінета, рэгулярна перамяшчаюцца па службовых справах. Прэзідэнт Дональд Трамп быў на базе Эндрус у сераду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула