БЕЛ Ł РУС

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў

7.11.2025 / 11:55

Nashaniva.com

Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі расце.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Hussein Ibrahim

З пачатку гэтага года з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў, якія парушылі заканадаўства, у тым ліку 1,3 тысячы незаконных мігрантаў.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў адзначыў, што за апошнія 5 гадоў колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь, вырасла ў тры разы і працягвае расці, піша БелТА. Калі за 9 месяцаў 2021 года іх было 514 тысяч чалавек, то за аналагічны перыяд 2025‑га — 1,7 млн. Расце таксама і колькасць працоўных мігрантаў — прыкладна ў паўтара раза сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Замежнікі, якія прыязджаюць да нас, прыходзяць у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі, дзе з імі праводзяць прафілактычную працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула