БЕЛ Ł РУС

У Мастаўлянах на Падляшшы ўсталявалі шыльды на месцы нараджэння Каліноўскага

7.11.2025 / 11:2

Nashaniva.com

5 лістапада ў Мастаўлянах, каля месца размяшчэння сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх, былі ўсталяваныя дзве інфармацыйныя шыльды, піша racyja.com.

Пры мантажы выявілася, што шыльды ўсталёўваюцца непасрэдна на фрагментах, якія, верагодна, з’яўляюцца часткамі гістарычнага каменнага муру сядзібнага комплексу. 

— Паставілі знак, бо тут знаходзіцца фундамент старога муру. Гэта добра, што пастаўлены шыльды, можна прачытаць, даведацца. Калі б не Міхалова і бурмістр Марак Назарка, шыльдаў не было б, — распавёў скульптар, вытворца шыльдаў і ўдзельнік праекта Януш Талуць.

Першая шыльда ля месца нараджэння аднаго з лідараў Студзеньскага паўстання 1863 года на землях былой Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя у Польшчы, Літве і Беларусі Кастуся Каліноўскага змяшчае празрыстую выяву сядзібы ў ландшафце, другая — кароткую інфармацыю пра само месца і геаграфічна-гістарычны кантэкст.

Урачыстае адкрыццё шыльдаў запланаванае на 22 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула