У Беларусі скончылі ўборку бульбы
Паводле аператыўных звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, буйнатаварныя сельскагаспадарчыя арганізацыі ўжо сабралі 675 тысяч тон бульбы — гэта на 125 тысяч тон больш, чым у 2024 годзе.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia
Усе рэгіёны краіны, як сцвярджаецца, перавыканалі вытворчыя планы па бульбе ў параўнанні з мінулым годам: Брэсцкая — 132 тысячы тон, Віцебская — 54, Гомельская — 86, Гродзенская — 77, Мінская — 187, Магілёўская — 139.
У стабфонды краіны да 15 лістапада будзе закладзена 58,85 тысяч тон бульбы.
Чытайце таксама:
Вясковец узараў трактарам бульбу і пакінуў на полі. За ноч 800 кг бульбы сцягнулі злодзеі