БЕЛ Ł РУС

У кастрычніку ў Беларусі выраслі продажы легкавых аўтамабіляў

6.11.2025 / 15:36

Nashaniva.com

У кастрычніку беларускі рынак новых легкавых аўтамабіляў паказаў значны ўздым. Паводле даных аўтамабільнай асацыяцыі «БАА», іх продажы выраслі больш чым на 15% адносна вераснёўскіх паказчыкаў, піша Office Life.

Фота: OL

Пры гэтым, калі параўноўваць аб’ём рынку новых аўтамабіляў год да года, то ў кастрычніку 2025 года ён застаўся на ўзроўні 2024-га.

У БАА лічаць, што на станоўчую дынаміку да верасня паўплывала пашырэнне мадэльнага рада ў дылераў. Найбольшы стымул рынку надаў актыўны выхад на рынак гібрыдных і электрычных навінак. Акрамя таго, у кастрычніку на 10% у параўнанні з вераснем павялічыўся імпарт электрамабіляў у краіну.

На аўтамабільным рынку Беларусі па-ранейшаму лідзіруе Belgee. За кастрычнік у краіне прадалі 2 395 аўтамабіляў гэтага брэнда.

Адметна, што з усіх мадэляў аўтавытворцы па продажах лідзіруе Belgee X50. З пачатку 2025 года было прададзена больш за 8,4 тыс. красовераў гэтай мадэлі.

Эксперты прагназуюць, што да канца 2025 года на рынку захаваецца трэнд, нават з улікам надыходу зімовага перыяду. Пры гэтым продажы электрамабіляў працягнуць дэманстраваць апераджальныя тэмпы росту ў апошнія два месяцы года.

У пачатку кастрычніка мы паведамлялі, што за верасень 2025 года афіцыйныя дылеры ў Беларусі прадалі 4 352 легкавыя аўтамабілі. Гэта на 2% больш, чым у жніўні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула