БЕЛ Ł РУС

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку

6.11.2025 / 13:4

Nashaniva.com

Узброеныя Сілы Украіны заяўляюць, што ўвечары 5 лістапада ў раёне часова акупаванага Данецка была знішчана база, якая выкарыстоўвалася для захоўвання, камплектавання і запуску расійскіх дронаў-камікадзэ «шахед».

Аб паспяховым агнявым паражэнні аб'екта ў раёне былога Данецкага аэрапорта паведаміў Роберт «Мадзьяр» Броўдзі, камандуючы Сіл беспілотных сістэм УСУ.

Паводле слоў Броўдзі, сумесную аперацыю ў раёне часова акупаванага Данецка правялі Сілы спецаперацый, Ракетныя войскі і артылерыя Украіны, і брыгадная разведка асобнай брыгады беспілотных сістэм «Птахі Мадзьяра».

«Распрацоўка гэтай складанай цэлі ператварылася ў шматмесячную карпатлівую разведвальную аперацыю, сабраную з дробных пазлаў; гэтай ноччу была рэалізавана адпаведнымі сродкамі ўздзеяння», — напісаў Мадзьяр.

Па інфармацыі канала «Дасье шпіёна», на тэрыторыі аэрадрома знаходзілася да 1000 дронаў «Герань-2» і больш за 1500 баявых часцей.

Цалкам знішчаны склад боекамплектаў, склад паліва і пункт перадстартавай падрыхтоўкі беспілотнікаў.

Нагадаем, увечары 5 лістапада ў часова акупаваным Данецку прагрымелі выбухі, у сацсетках з’явілася відэа пажару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула