У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч
Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначаная Ірына Мацяс, паведамляе Мінкульт. Яна жонка прапагандыста з АНТ.
Фота: Мінкультуры
Ірына Мацяс — стыпендыятка спецыяльнага фонду Лукашэнкі, магістр гуманітарных навук, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і магістратуру па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры».
З 2021 года ўзначальвала Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Да яе гендырэктаркай была Ганна Конанава (займала гэту пасаду з 2023 года). Кажуць, калі Наталля Пяткевіч, цяперашняя віцэ-прэм'ерка, прыходзіла ў музей з праверкай пры ёй, то засталася незадаволеная недастатковым парадкам там.
Муж новай дырэктаркі музея — гэта прапагандыст з тэлеканала АНТ Аляксандр Мацяс.