БЕЛ Ł РУС

У Горках начны хуліган пашкодзіў чатыры аўтамабілі

6.11.2025 / 10:29

Nashaniva.com

Volkswagen Bora, Opel Grandland X, Citroen C5, Peugeot 406, што стаялі каля шматкватэрных жылых дамоў, аказаліся на шляху хулігана. З дапамогай металічнага ключа і рукамі ён рабіў драпіны на кузаве, ламаў люстэркі задняга віду, шклоачышчальнікі.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Момант, калі невядомы чыніў расправу над аўтамабілем Opel — у тым ліку адарваў і дэфармаваў рэгістрацыйны знак — трапіў на камеру відэаназірання.

Падчас агляду месцаў здарэнняў эксперт аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз выявіў на рамцы адарванага рэгістрацыйнага знака сляды рук.

Гэта супала з адбіткамі пальцаў 38‑гадовага грамадзяніна, што пасля было пацверджана вынікамі судовай экспертызы.

Жыхар Горак вяртаўся дадому з гасцей, свае неадэкватныя паводзіны ён патлумачыў станам алкагольнага ап’янення…

Мужчына раскаяўся і кампенсаваў шкоду, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, у сувязі з чым следчы са згоды пракурора вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці з ужываннем мер адміністрацыйнага спагнання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула