БЕЛ Ł РУС

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы

6.11.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Беларускі касметычны брэнд Luxvisage адрэагаваў на скаргі расіянак, што ў іх пачалі выпадаць бровы з-за выкарыстання папулярнага беларускага геля-фіксатара. Пра гэтыя праблемы расіянак нават паведаміў расійскі тэлеграм-канал Baza, які спецыялізуецца на крымінальнай хроніцы.

Фота: luxvisage.cosmetics / Instagram

Паводле канала Baza, праз 3—4 месяцы выкарыстання геля ад многіх расіянак пасыпаліся скаргі. Яны сцвярджалі, што бровы пачалі радзець, бо валаскі ламаліся і выпадалі пры зняцці макіяжу. Сцвярджалася, што гель, які дзейнічае як клей, вельмі складана змыць нават адмысловымі сродкамі і ён «здзіраецца разам з валасінкамі».

Кампанія Luxvisage апублікавала ў інстаграме адказ, відавочна, рэагуючы на рэзананс у сеціве.

Брэнд назваў гель Brow Laminator сваім «абсалютным бестселерам».

«Калі прадукт сапраўды працуе, гэта заўсёды выклікае эмоцыі. Апошнім часам у сеціве з’явіліся дзіўныя допісы з аднолькавымі фота і тэкстамі. Падобна, мільёны продажаў і тысячы вашых рэальных станоўчых водгукаў камусьці не даюць спакою».

Кампанія дадала: «Мы ганарымся якасцю, стаім за кожным сваім прадуктам і не ўдзельнічаем у канкурэнтных войнах. Мы проста робім тое, што ўмеем лепш за ўсё — ствараем прадукты, якія сапраўды працуюць».

Раней касметыку ад Luxvisage, якая актыўна прадаецца на расійскім рынку, рэкламавала, напрыклад, блогерка Ксенія Сабчак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула