БЕЛ Ł РУС

Чарга на мяжы з Польшчай перавысіла тры тысячы машын

6.11.2025 / 8:6

Nashaniva.com

Учора вечарам чарга з легкавых машын на пераходзе «Брэст» перавысіла тры тысячы машын.

Уначы даходзіла да 3025 легкавых аўто, па стане на 08:00 раніцы чацвярга іх стала 2975.

Таксама ў чарзе стаяць 155 аўтобусаў.

На пераходзе «Казловічы» — 1295 фур.

Мяжа з Літвой закрыта да 30 лістапада.

На пераходзе «Грыгараўшчына» на мяжы з Латвіяй чэргаў з легкавых аўто і аўтобусаў няма, стаяць 360 грузавых аўто.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула