Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця
Беларусы пачалі масава скардзіцца на новыя ўпакоўкі прадуктаў кампаніі «Санта-Брэмар». Як наракаюць пакупнікі, адкрыць пасту «Марскі кактэйль у соусе» без нажніц або нажа амаль немагчыма — хоць на ўпакоўцы пазначана «лёгкі перакус». Людзі жартуюць, што для такога перакусу трэба спачатку «ўзброіцца», піша BGMedia.
Фота: threads.com/@maximladovsky
Кампанія адрэагавала на заўвагі і патлумачыла, што праблема ўзнікла праз санкцыі і дэфіцыт упаковачных матэрыялаў. З-за гэтага вытворца часова перайшоў на іншы тып упакоўкі, які не мае лёгкага механізму адкрыцця. У «Санта-Брэмары» абяцаюць, што цяпер працуюць над вяртаннем зручнага фармату, а пакуль раяць карыстацца пры адкрыцці ўпакоўкі нажом.
Гэта не першы такі выпадак: яшчэ раней беларусы публікавалі відэа ў тыктоку, паказваючы, як цяжка адкрыць пасту «Антарктык крыль».
Чытайце таксама:
Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай
З дакладной запіскі Машэнскага Лукашэнку стала вядома пра дзяржаўныя зніжкі для кампаніі бізнесмена
Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула
Халезін: Машэнскі — таленавіты бізнэсмен, за кошт гэтага жыве цэлы рэгіён