БЕЛ Ł РУС

Мужчыны забілі і закапалі суседа — ён зрабіў ім заўвагу за гучную музыку

5.11.2025 / 15:34

Nashaniva.com

Следчы камітэт расследуе забойства 35‑гадовага мінчука, у якім падазраюць яго суседзяў — двух братоў, 54 і 60 гадоў. Канфлікт пачаўся са скаргі на шум.

Трагедыя адбылася ў кастрычніку. Паводле СК, у позні час браты выпівалі і гучна слухалі музыку. 35‑гадовы сусед падняўся да іх, каб папрасіць прыцішыць гук.

Падчас сваркі старэйшы з братоў схапіў нож і ўдарыў ім госцю ў шыю.

Маці загінулага праз некалькі дзён заявіла ў міліцыю пра яго знікненне. У смеццевым кантэйнеры былі знойдзеныя рэчы яе сына са слядамі крыві. Таксама міліцыя выявіла, што мужчына з пад'езда не выходзіў, а размяшчэнне камер відэаназірання на пад'ездзе мянялі.

СК паведамляе, што браты праз некалькі дзён вырашылі пазбавіцца ад трупа. Яны загарнулі цела ў покрыва, вынеслі з кватэры, паклалі ў багажнік аўтамабіля і адвезлі ў лясны масіў каля сваёй дачы. Там яны выкапалі яму, перамясцілі туды забітага, засыпалі цэментам і закапалі.

Абодва падазраваныя затрыманыя. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Забойства, здзейсненае групай асоб».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула