У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары
Інцыдэнт адбыўся днём на станцыі «Купалаўская».
Скрыншот відэа «Мінск. Галоўнае»
Тэлеграм-канал «Мінск Галоўнае» апублікаваў відэа, як на месцы працуюць ратавальнікі.
Пазней Мінскі метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале напісаў, што выпадак з пасажырам здарыўся а 12:26 на станцыі «Купалаўская» на эскалатары №3, які працаваў на спуск.
Эскалатар быў аператыўна спынены і цяпер часова не працуе да вызначэння прычын інцыдэнту адпаведнымі кампетэнтнымі органамі.
Пасажыру была нададзеная медыцынская дапамога.
Падрабязнасці здарэння не прыводзяцца.