Кошт біткойна ўпершыню за чатыры месяцы ўпаў ніжэй за 100 тысяч даляраў
Раніцай у сераду курс біткойна ўпаў да $98,96 тыс. Ніжэй $100 тыс. галоўная крыптавалюта гандлявалася ўпершыню з канца чэрвеня.
Да 11:50 біткойн трохі аднавіўся і таргаваўся блізу $101,5 тыс.
Месяц таму, 6 кастрычніка, біткойн абнавіў гістарычны максімум, перавысіўшы $126 тыс.
Паводле меркавання аналітыкаў, апошні месяц інвестары адмаўляліся ад рызыкоўных актываў праз стрыманы падыход ФРС ЗША да зніжэння працэнтных ставак. У канцы кастрычніка амерыканскі рэгулятар другі раз запар знізіў ключавую стаўку на 25 базісных пунктаў — да 3,75−4% гадавых.