Па Кіеве ездзіў аўтамабіль з сапраўдным «шахедам» на даху
У Кіеве паліцыя канфіскавала ўдарны беспілотнік тыпу «шахед», які быў прымацаваны да даху легкавога аўтамабіля. Фотаздымкі машыны з дронам разляцеліся па мясцовых пабліках.
Паліцыянты высветлілі, што дрон быў з абясшкоджанай баявой часткай і не ўяўляў пагрозы.
Уладальнікам аўтамабіля і дрона аказаўся 30‑гадовы мясцовы жыхар, старшыня грамадскай арганізацыі, імя якой не называецца. Ён расказаў, што планаваў перадаць беспілотнік у музей.