БЕЛ Ł РУС

У расійскім Сургуце на пажары загінулі сем чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей

5.11.2025 / 8:10

Nashaniva.com

Уначы адбыўся пажар у двухпавярховым лецішчы ў садовым таварыстве «Прыбярэжны-1», што ў Ханты-Мансійскай акрузе.

На момант прыбыцця першых падраздзяленняў дом быў цалкам ахоплены агнём на плошчы 72 квадратныя метры, абваліўся дах і перакрыцці гарышча.

Пажарныя выявілі целы 7 загінулых, у тым ліку 4 дзяцей.

Прычыны высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула