Памёр тэлевядучы Юрый Нікалаеў
Памёр вядомы расійскі тэлевядучы Юрый Нікалаеў — нязменны аўтар і вядучы папулярнай праграмы «Ранішняя пошта». Пра яго смерць паведаміў артыст балету Мікалай Цыскарыдзэ. Нікалаеву было 76 гадоў.
Як паведамляюць СМІ, незадоўга да смерці Юрый Нікалаеў быў шпіталізаваны з высокай тэмпературай і нізкай сатурацыяй. Дактары дыягнаставалі ў яго цяжкую форму пнеўманіі.
Нікалаеў быў вядомы па тэлепраграмах «Ранішняя пошта», «Ранішняя зорка», «Здабытак рэспублікі», «Танцы з зоркамі» і «Танцы на лёдзе».
Чытайце таксама:
Памёр былы віцэ-прэзідэнт ЗША Дзік Чэйні