БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч

4.11.2025 / 13:19

Nashaniva.com

«Бюро» назвала заробак намеснікаў Віктара Лукашэнкі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце. А Санковіч атрымлівае грошы яшчэ і на АНТ.

Ксенія Санковіч працуе генеральным сакратаром НАК з 2024 года. У алімпійскім спорткамітэце экс-фаварытка Аляксандра Лукашэнкі працуе аж з 2015 года.

Сярэднемесячны заробак Санковіч у НАК у студзені-верасні 2024 года складаў 8772 рублі чыстымі. Апроч таго, яна працавала на АНТ вядоўцай. За гэты перыяд яна мела там па 965 рублёў чыстымі.

Дзмітрый Даўгалёнак — віцэ-прэзідэнт НАК з студзеня 2025 года. Гэтую пасаду ён сумяшчае з пазіцыяй начальніка аддзела па развіцці алімпійскага руху НАК. Яго сярэднемесячная зарплата за студзень—верасень 2024 года — 8687 рублёў чыстымі.

Кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка атрымліваў па 9267 рублёў чыстымі.

Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у Беларусі ў 2024 годзе складаў 2272 рублі. Выходзіць, што вярхушка НАК зарабляе амаль у 4,5 раза больш за сярэднестатыстычнага беларуса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула