БЕЛ Ł РУС

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму

4.11.2025 / 9:53

Nashaniva.com

Бежанцы з Сірыі мусяць вярнуцца на радзіму і заняцца аднаўленнем краіны, заявіў канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц. Ён растлумачыў, што з заканчэннем грамадзянскай вайны падстаў для атрымання прытулку ў сірыйцаў няма, паведамляе Deutsche Welle.

Ebrahim Noroozi / AP

Грамадзянская вайна ў Сірыі закончаная. Цяпер няма падстаў для надання прытулку ў Германіі, таму мы можам пачаць дэпартацыю», — патлумачыў Мерц на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам зямлі Шлезвіг-Гольштэйн Даніэлем Гюнтэрам.

Ён выказаў надзею на тое, што большасць бежанцаў «добраахвотна вернуцца ў краіну і прымуць удзел у яе аднаўленні», паколькі без іх гэта было б немагчыма.

«Тыя, хто адмовіцца вярнуцца ў краіну, перабываючы ў Германіі, вядома, могуць быць высланыя ў будучым», — дадаў Мерц.

Адначасова канцлер ФРГ заявіў пра неабходнасць падзяліць працэдуры надання прытулку і прыёму працоўных мігрантаў. «Я вельмі незадаволены тым, што ў нас да гэтага часу ёсць тыя, каго мы маглі б або часткова ўжо інтэгравалі ў рынак працы, але яны ўсё яшчэ застаюцца ў працэсе атрымання прытулку. Прапануем у будучыні ўдасканаліць гэтую працэдуру адміністрацыйна, цалкам падзяліўшы працэс надання прытулку і інтэграцыі на рынку працы, менавіта для гэтага і існуе так званая агенцыя Work-And-Stay. У перакладзе гэта азначае: так, працуй і заставайся», — адзначыў Мерц.

У кастрычніку 2025‑га тых, хто прасіў прытулку ў ФРГ, аказалася ўдвая менш, чым годам раней.

Колькасць першасных заяў на наданне прытулку ў Германіі ў кастрычніку 2025 года (8823) скарацілася прыкладна на 55% у параўнанні з тым жа месяцам 2024‑га (19 785), заявіў міністр унутраных спраў краіны Аляксандр Добрынт (Alexander Dobrindt).

Раней ён казаў пра планы паскорыць працэс дэпартацыі з Германіі. Добрынт падкрэсліваў, што «зробіць усё» для дасягнення адпаведных дамоўленасцяў з уладамі Афганістана і «паспрабуе зрабіць тое ж самае з Сірыяй». У апошнюю краіну плануецца высыланне не толькі злачынцаў, але і тых, чые просьбы аб наданні прытулку былі адхіленыя.

Што датычыцца Афганістана, то пасля вяртання ісламісцкага руху «Талібан» да ўлады ў краіне ў 2021 годзе Германія ўжо двойчы высылала афганцаў: 28 чалавек у жніўні 2024 года і 81 у ліпені 2025-га. Усе яны, як указваюць улады, злачынцы, асуджаныя судамі да пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула