БЕЛ Ł РУС

Тэлефонныя аферысты выкарыстоўваюць новую схему падману. Ахвярамі ўжо сталі мінскія школьнікі 12 і 13 гадоў

4.11.2025 / 9:9

Nashaniva.com

З падлеткамі ў інтэрнэце знаёмілася нібыта дзяўчынка, прапаноўвала сябраваць і прасіла прыслаць геалакацыю для сустрэчы.

Як толькі дзеці адпраўлялі звесткі, з імі звязваўся незнаёмы ў камуфляжным адзенні і абвінавачваў у распаўсюджванні сакрэтнай інфармацыі, паведамляе прэс-служба МУС.

Потым прыходзіла яшчэ адно паведамленне, нібыта ад следчага. Ён палохаў крымінальнай адказнасцю і пагражаў арыштам бацькоў.

Каб выратаваць сям’ю, ад дзяцей патрабавалі сабраць бацькоўскія зберажэнні і перадаць іх у Нацбанк праз кур’ера.

У выніку двое школьнікаў аддалі злачынцам звыш 50 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула