БЕЛ Ł РУС

Турчын паляцеў у Казахстан

4.11.2025 / 8:13

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Беларусі накіраваўся з афіцыйным візітам у Казахстан.

Фота: БелТА

Чакаецца, што Аляксандр Турчын сустрэнецца з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. У праграме двухдзённага візіту таксама перамовы з прэм’ер-міністрам Алжасам Бектэнавым. Як чакаецца, будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, сёння Аляксандр Турчын наведае Цэнтр падтрымкі лічбавага ўрада Казахстана і міжнародны тэхнапарк ІТ-стартапаў «Астана Хаб».

Як прэм’ер-міністр учора адзначаў у размове з журналістамі, адно з асноўных пытанняў для разгляду падчас візіту — далейшае развіццё супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання. «Цэлы шэраг сумесных прадпрыемстваў сёння размешчаны ў Казахстане. Гэта сумесныя праекты з ключавымі нашымі флагманамі машынабудавання: МТЗ, «Гомсельмаш», МАЗ, БЕЛАЗ. Таму далейшая інтэнсіфікацыя гэтага супрацоўніцтва — ключавая задача нашага візіту», — адзначыў кіраўнік урада. Таксама на парадку дня — пастаўкі прадуктаў харчавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула