Цягнікі на Маладзечна зноў пачнуць хадзіць з Мінска-Пасажырскага
З 4 лістапада цягнікі маладзечанскага напрамку зноў будуць прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, гэта стала магчымым пасля завяршэння капітальнага рамонту пуцеправода ад вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці.
Фота ілюстрацыйнае
У сувязі з гэтым аднаўляецца рух рэгіянальных цягнікоў эканом-класа маладзечанскага напрамку ад і да станцыі Мінск-Пасажырскі — раней яны курсавалі толькі да прыпынку Мінск-Паўночны.
Таксама цягнікі, якія з-за рамонту хадзілі ад або да прыпынку Інстытут Культуры, цяпер будуць зноў прыбываць на галоўную сталічную станцыю.
Чытайце таксама:
Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння
55‑гадовы мужчына загінуў пад коламі цягніка ў Дубровенскім раёне
Чыгуначны маршрут з Віцебска ў Смаленск без перасадак запусцяць у снежні